Каля амбасады Эстоніі ў Мінску збіраюцца спаліць сцяг

У Мінску каля будынка амбасады Эстоніі праходзіць акцыя пратэсту. У ёй удзельнічаюць каля 80 чалавек.
Ветэраны вайны і маладыя людзі трымаюць у руках чырвоныя сцягі і плакаты антыэстонскага зместу. Яны пратэстуюць супраць пераносу помніка савецкаму воіну-вызваліцелю ў Таліне.

Удзельнікі пікету маюць намер спаліць эстонскі сцяг. Міліцыянты не перашкаджаюць правядзенню мерапрыемства, адзначае «Інтэрфакс».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі