Каля 50 млн. рублёў штрафу далі гамельчуку за 70 парушэнняў правілаў руху

Каля 50 млн. рублёў павінен дзяржаве гамяльчук, якога супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі 70 раз затрымлівалі на парушэнне Правіл дарожнага руху. Пра гэтым паведаміў намеснік начальніка ДАІ Гомельшчыны Ігар Макушэнка на паседжанні круглага стала, прысвечанага барацьбе з п'янствам кіроўцаў.
Мужчына 1981 г.н. са снежня 2006 г. да лістападу 2008-га дзясяткі разоў парушаў ПДР. Ён не мае правоў на кіраванне аўтамабілем, за што быў затрыманы 49 разоў. Яшчэ 12 разоў яго спынялі за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. Мужчыну прыцягвалі да крымінальнай адказнасці шмат разоў, але эфекту гэта не дало.

У 2008 г. супрацоўнікі ДАІ затрымалі на дарогах вобласці 8,5 тыс. кіроўцаў, якія п'яныя кіравалі аўтамабілем. Больш за 700 п'яных кіроўцаў былі затрыманыя на працягу года паўторна. За два месяцы 2009 г. у вобласці адбылося 92 аварыі, у якіх 24 чалавекі загінула і 90 паранена.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі