Каля 1300 чалавек эвакуявалі з мінскай школы

Каля 1300 чалавек эвакуявалі з мінскай школы

Каля 1300 дзяцей і настаўнікаў былі эвакуяваныя зранку 16 верасня з сярэдняй школы №84 на вуліцы Панамарова ў Мінску. Пра гэта паведамляе ў сацсетках прэс-служба ўпраўлення МНС па Мінску.

Прычынай стала кароткае замыканне ў электрашчыце на першым паверсе будынка. Адміністрацыя школы эвакуявала вучняў і настаўнікаў яшчэ да прыбыцця ратавальнікаў. 

Пацярпелых пры здарэнні няма. Паведамляецца, ў электрашчыце аплаўленая ізаляцыя электраправодкі.

Каля 1300 чалавек эвакуявалі з мінскай школы
Прэс-служба ўпраўлення МНС па Мінску

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі