Байцы палка Каліноўскага ўзялі ў палон двух удзельнікаў ПВК "Вагнер".
Як паведамляе прэс-служба палка, палонных узялі ваяры падраздзялення БПЛА імя Мікіты Крыўцова.
"Папоўнілі абменны фонд і павялічылі шансы на абмен нашых герояў, якія знаходзяцца ў закладніках у РФ-іі", — піша прэс-служба палка.
Палонныя "вагнераўцы" на відэа просяць абмяняць іх на беларускіх байцоў, якія трапілі ў палон да расіянаў.