Калі ХАМАС не вызваліць усіх закладнікаў, Ізраіль пачне штурм Рафаха

Зброю, боепрыпасы і падземныя сховішчы нярэдка знаходзяць у бальніцах

Зброю, боепрыпасы і падземныя сховішчы нярэдка знаходзяць у бальніцах / twitter.com/idfonline/

Калі ХАМАС не вызваліць усіх закладнікаў, Ізраіль 10 сакавіка пачне штурм Рафаха, заявіў міністр ізраільскага ваеннага кабінета Бэні Ганц. Гэты горад знаходзіцца на поўдні сектара Газа каля мяжы з Егіптам. Мяркуецца, што ў ім знайшлі прытулак каля 1,5 млн палесцінцаў. Горад спрабуюць пакінуць толькі нямногія з іх, паведамляе "Бі-Бі-Сі". Ёсць звесткі, што прайшлі дэманстрацыі супраць ХАМАС.

7 кастрычніка 2023-га падчас атакі на Ізраіль тэрарысты забілі каля 1200 чалавек і захапілі 253 закладнікі. Дагэтуль у сектары Газа ХАМАС працягвае ўтрымліваць каля 130 чалавек. Ізраільскія ўлады папярэджваюць, што калі да 10 сакавіка закладнікі не вернуцца ў свае дамы, баявыя дзеянні адновяцца "паўсюль, у тым ліку і ў раёне Рафаха".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі