Калдуна забяруць у войска гэтай восенню

Удзельнік "Еўрабачання" ад Беларусі спявак Дзмітры Калдун з'яўляецца ваеннаабавязаным і будзе закліканы ў войска гэтай восенню. Пра гэта паведаміў вайсковы камісар Фрунзенскага раёна Мінска палкоўнік Эдуард Бендзянкоў.
Паводле яго слоў, цяпер Калдуну прадстаўлена адтэрміноўка ад закліку, паколькі ён вучыцца на пятым курсе Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Бендзянкоў распавёў, што пакуль у вайскоўцаў няма прэтэнзій да стану здароўя спевака, і калі медычная камісія непасрэдна падчас закліку не выявіць у яго ніякіх адхіленняў, то Калдун можа быць накіраваны на службу ў падраздзяленні спецыяльнага прызначэння або памежныя войскі.

Камісар таксама не выключыў, што спеваку можа быць прадстаўлена магчымасць праходзіць службу ў ансамблі або аркестры або ў вайсковай частцы радыяцыйна-хімічнай і біялагічнай абароны, бо пасля заканчэння універсітэта ён стане дыпламаваным хімікам з вышэйшай адукацыяй. Таксама не выключана, што спявак будзе праходзіць службу ў рэзерве.


“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі