Каго саджалі з беларускіх міністраў і топ-чыноўнікаў і за што

Каго саджалі з беларускіх міністраў і топ-чыноўнікаў і за што

Зняволенні такіх высокіх чыноўнікаў, як нядаўні міністр гандлю Валянцін Чаканаў, у Беларусі здараліся хіба толькі ў 1990-я. Прыгадаем гэтыя выпадкі.

Каго саджалі з беларускіх міністраў і топ-чыноўнікаў і за што

Васіль Лявонаў, экс-міністр сельскай гаспадаркі

Чыноўнік быў затрыманы 11 лістапада 1997 года ў працоўным кабінеце. Вярхоўны суд прызнаў экс-міністра вінаватым у хабарніцтве і крадзяжы дзяржмаёмасці. Лявонаву далі чатыры гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Многія незалежныя медыя прытрымліваліся меркавання, што экс-міністр трапіў у калонію, бо не падтрымліваў курс Аляксандра Лукашэнкі. Сваёй вінаватасці на судзе ён не прызнаў.
У пачатку гэтага года Васіля Лявонава не стала.

Каго саджалі з беларускіх міністраў і топ-чыноўнікаў і за што

Тамара Віннікава, кіраўнік Нацбанка

Абвінавачванні топ-чыноўніцы былі прад’яўленыя ў тым жа 1997 годзе.  Віннікава пабыла ў СІЗА, потым яе перавялі пад хатні арышт. Аднак жанчыне нейкім чынам удалося выслізнуць за межы Беларусі. Нібыта з дому яна выбегла ў спартовым касцюме і тапачках. Экс-кіраўнік Нацбанка Беларусі ўсплыла ў Лондане. Ужо з Англіі Віннікава давала інтэрв’ю незалежным СМІ. Распавядала пра сваё жыццё за мяжой і казала, што мае інфармацыю наконт знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Але абвінавачванні ў бок уладаў былі ўскосныя, гэтым Віннікава абмежавалася і гутарыць са СМІ перастала. 

Каго саджалі з беларускіх міністраў і топ-чыноўнікаў і за што

Галіна Жураўкова, кіраўнік справамі прэзідэнта

У лютым 2004 года топ-чыноўніцу вызвалілі ад высокай пасады і змясцілі ў следчы ізалятар. Жураўкову абвінавацілі ў злоўжываннях службовымі паўнамоцтвамі. У хуткім часе яе выпусцілі з СІЗА пад хатні арышт. Для гэтага давялося сплаціць заклад у 1,6 мільёна долараў.

У лютым 2005 года Вярхоўны суд даў Жураўковай чатыры гады пазбаўлення волі. Таксама экс-чыноўніца мусіла сплаціць на карысць пацярпелых арганізацый каля 230 тысяч долараў па тагачасным курсе. Мяркуючы па ўсім, сума была сплачаная, а Жураўкова — памілаваная.  

Каго саджалі з беларускіх міністраў і топ-чыноўнікаў і за што

Фёдар Іваноў, старшыня Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі

Чыноўнік быў пазбаўлены волі ў канцы 2004 года. Яго абвінавацілі ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Паводле рашэння Вярхоўнага суда, Іваноў сярод іншага быў вінаваты ў тым, што завысіў каштарыс на абсталяванне віп-салона самалёта для прэм’ер-міністра, а таксама, ствараючы бачнасць працы, паставіў на Аршанскі авіярамонты завод нягодны для рамонту самалёт ТУ-134А. Такім чынам, Іваноў, як палічылі ў судзе, падрыхтаваўся да візіту Лукашэнкі на названае прадпрыемства.

Але чыноўніка не пасадзілі, а абмежаваліся штрафам у 1000 базавых велічынь. Таксама паводле судовага рашэння экс-чыноўнік мусіў сплаціць на карысць авіярамонтных заводаў ды іншых пацярпелых структур каля 500 тысяч долараў. Паведамлялася, што на банкаўскім рахунку экс-чыноўніка на момант затрымання знаходзілася каля 80 тысяч еўра, таксама ён валодаў кватэрай і мінівэнам.

Некаторыя незалежныя медыі звязвалі мяккі прысуд Іванову з пратэкцыяй тагачаснага кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Генадзя Нявыгласа. Даказаць, наколькі гэта праўда, зразумела, было немагчыма. 

Каго саджалі з беларускіх міністраў і топ-чыноўнікаў і за што

Яўген Полудзень, намеснік міністра МУС

Высокапастаўленага міліцыянера, якога ў СМІ часам называлі “гламурным палкоўнікам”, затрымалі ў студзені 2011 года. Полудня абвінавацілі ў стандартных злоўжываннях і перавышэннях. Паведамлялася, што палкоўнік браў у ніжэйшых па рангу калег грошы і матэрыяльныя каштоўнасці.

У сакавіку 2013 года Вярхоўны суд даў экс-міліцыянеру 3,5 года калоніі. Дарэчы, вінаватасць Полудня ў хабарніцкім атрыманні сто літраў дызпаліва даказаная не была. 

Каго саджалі з беларускіх міністраў і топ-чыноўнікаў і за што

Сяргей Нерад, намеснік міністра спорту

Чыноўніка затрымалі ў красавіку 2013-га. Паведамлялася, што Сяргея Нерада злавілі на хабары. У чэрвені 2014-га У Мінскім абласным судзе экс-чыноўніку далі пяць гадоў калоніі за злоўжыванне ўладай і службовым становішчам. Суд высветліў, што чыноўнік схіляў падначаленых заключаць нявыгадныя дамовы з фірмамі, інтарэсы якіх ён лабіраваў. 

Каго саджалі з беларускіх міністраў і топ-чыноўнікаў і за што

Сенатары Кастагораў і Шарэйка

Улетку 2014 года адразу дваіх чальцоў Савета Рэспублікі пазбавілі недатыкальнасці і затрымалі. Гендырэктара Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі Ганну Шарэйку абвінавацілі ў злоўжываннях. Прэтэнзія была ў тым, што, знаходзячыся ў складзе тэндарнай камісіі, яна паспрыяла нявыгаднай закупцы замежных кармоў для кур. Матэрыялы па справе Шарэйкі на дадзены момант знаходзяцца ў Вярхоўным судзе. 

Каго саджалі з беларускіх міністраў і топ-чыноўнікаў і за што

Другі сенатар, які трапіў пад раздачу, — бізнэсмен з Магілёўшчыны Віталь Кастагораў. Яго затрымалі за ўхіленне ад выплаты падаткаў. Кастагораў кампенсаваў страты і выйшаў з СІЗА пад хатні арышт. Інфармацыі пра суд над сенатарам больш нідзе не праходзіла.  

 

Дарэчы, у канцы 2015 года з топ-чыноўнікаў пад раздачу трапіў не толькі Валянцін Чаканаў, але і намеснік Міністэрства сельскай гаспадаркі і галоўны ветдоктар Беларусі Васіль Півавар. Як паведамляе Следчы камітэт, яго дзеянні кваліфікаваныя па артыкуле “Злоўжыванне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі”. Таксама затрыманы намеснік міністра транспарту Яўген Рагачоў. У чым ён падазраецца, пакуль невядома.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі