Кадырава прасілі адкрыць цырульні, а ён прапанаваў пагаліцца налыса
![Кадырава прасілі адкрыць цырульні, а ён прапанаваў пагаліцца налыса](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/barber-2507787_960_720.jpg.webp?itok=tWISNqh5)
Кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава прасілі адкрыць цырульні, праца якіх прыпынена з-за каранавіруса. Адбылося гэта на пасяджэнні аператыўнага штабу па барацьбе з COVID-19. Адзін з прысутных мужчын задаў пытанне, якое хвалюе многіх. Кадыраў параіў мужчынам пагаліцца налыса. І сам паказаў прыклад, пра што сведчыць відэа. Рамзан Кадыраў заклікаў чачэнцаў рабіць тое самае, паведамляе meduza.io.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.