J:морс выступілі ў аблоках (фота, відэа)

22 лістапада J:морс святкуе 15-годззе вялікім канцэртам "15 гадоў у аблоках" у сталічным Prime Hall. Напярэдадні свята "Морсы" пратэставалі гатоўнасць да канцэрта паўгадзіннай акустычнай акцыяй на рэйсе "Мінск-Амстэрдам".


Да яе музыканты рыхтаваліся каля месяца. Галоўным тэхнічным выклікам стала забеспячэнне дастатковай гучнасці, бо дадатковыя электрычныя прыборы ў самалёце падключаць нельга. А без іх канцэрт пачулі б толькі першыя шэрагі. У выніку доўгіх пошукаў быў знойдзены камплект апаратуры, які працаваў толькі на батарэйках і акумулятарах. Але і гэта не вырашыла ўсіх праблем.



"Аказалася, што нават пасля дбайнай падрыхтоўкі граць канцэрт у аблоках зусім не проста, — распавядае Уладзімір Пугач. Бо мы рэпетавалі на борце, але на зямлі. А на вышыні ціск іншы, таму зусім інакш працуе дыханне, вушы закладвае, самалёт калышацца. Увогуле, шмат усяго нечаканага, нейкіх нюансаў і складанасцяў, але атмасфера канцэрта была абсалютна ўзрушаючай. Гэта таго каштавала! Дзякуй пасажырам за выдатную рэакцыю. Падобна на тое, мы ўсе выдатна павесяліліся".


22 лістапада ў мінскім Prime Hall (ГЦ "Замак") гурт "J: морс" з праграмай "15 гадоў у аблоках". Пачатак а 19-й. Інфалінія: (029) 937 17 17.


Квіткі: танцпляц 200-250 тыс. руб., Месцы за столікамі 300-500 тыс. руб.


Пункты продажу квіткоў: пераход на пл. Я. Коласа, ГЦ Купалаўскі (19 кропка), ГЦ Рыга (18 кропка), www.kvitki.by, www.ticketpro.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі