Італьянцы назвалі Таранціна "звычайным быдлам"

На днях прадстаўнікі італьянскай кінаіндустрыі вельмі негатыўна адрэагавалі на апошні каментар Квенціна Таранціна пра італьянскае кіно.
Калі дакладна то Квенцін сказаў, што "кінематограф італіі знаходзіцца ў глыбокай дыпрэсіі і здымае выключна фільмы пра сямейныя крызісы і вакацыі вар’ятаў". Паводле The Hollywood Reporter, адказ пакрыўджаных італьянцаў прагучаў адразу. Пяціразовы намінант на "Залатую пальмавую галіну" і сябра канскага журы гэтага году Марко Белочыа заявіў, што Таранціна "звычайнае быдла".

Знакамітая актрыса Сафі Ларэн палічыла, што ён не мае правоў казаць пра італьянскае кіно, "бо не разбіраецца нават у амерыканскім ". У той жа час, у рэдактарскіх калонках газет "L'Unita" і "La Repubblica" Таранціна быў названы "вар’ятам" і "і рэжысёрам, які ні на што ўжо не здольны".

Пікантнасць сітуацыі ў тым, што на Венецыянскім кінафестывалі пад кіраўніцтвам Квенціна Таранціна павінны адбыцца рэтраспектыўныя паказы галівудскіх "спагецці вестэрнаў", прыхільнікам якіх вядомы рэжысёр з’яўляецца.

Фота: www.thunis.de