Італія падтрымлівае адмену візавых санкцый ЕС для беларускіх чыноўнікаў

Італія падтрымлівае поўную адмену візавых санкцый ЕС для беларускіх чыноўнікаў, заявіў падчас свайго знаходжання ў Мінску міністр замежных спраў краіны Франка Фраціні. "Італія выступае за поўнае і канчатковае вырашэнне дадзенай сітуацыі. Трэба не працягваць у чарговы раз, а канчаткова адмяніць гэтую забарону", — сказаў Фраціні. Такую пазіцыю ён патлумачыў, у прыватнасці, тым, што Беларусь "дэманструе сваю волю і сігналы да збліжэння з Еўрасаюзам".

Чакаецца, што ў лістападзе Савет ЕС будзе разглядаць пытанне аб візавых абмежаваннях у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі