Iron Maiden выдаюць альбом

Брытанцы Iron Maiden анансавалі выйсце новага студыйнага альбома.  Як паведамляе MusicRadar, рэліз кружэлкі, якая атрымала назву "The Final Frontier", прызначаны на лета 2010 года. Для Iron Maiden гэта пятнаццаты студыйны альбом у дыскаграфіі. Трэк-ліст "The Final Frontier" пакуль не называецца, а сам дыск з'явіцца напярэдадні тура калектыву па гарадах Паўночнай Амерыкі.

Гастрольная паездка, у якой ветэранаў хэві-металічнай сцэны будуць суправаджаць калегі з гурта Dream Theater, стартуе 9 чэрвеня ў Даласе, штат Тэхас, і скончыцца 20 ліпеня канцэртам у Вашынгтоне.

Нагадаем, папярэдні студыйны альбом Iron Maiden выйшаў у 2006 годзе. Дыск "A Matter of Life and Death" атрымаў дастаткова высокія адзнакі крытыкаў і дабраўся да чацвёртага радка нацыянальнага брытанскага чарта альбомаў.

Характэрна, што чатырохгадовы перапынак паміж рэлізамі альбомаў стаў самым працяглым у кар'еры Iron Maiden. Раней гурт выдаваў альбомы прыкладна раз на два з паловай гады.

Фота: 45m.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі