Інстытут журналістыкі БДУ панізяць да ўзроўню факультэта

Інстытут журналістыкі БДУ панізяць да ўзроўню факультэта

13 красавіка савет Белдзяржунівэрсітэта вырашыў надаць самастойны статус факультэта павышэння кваліфікацыі кадраў і іх перападрыхтоўкі. Раней гэты факультэт уваходзіў у структуру Інстытута журналістыкі. Па сутнасці, змены азначаюць, што Інстытут журналістыкі будзе паніжаны да ўзроўню факультэта, як было да 2008 года, паведамляе Радыё "Свабода".​

Апошнія дзесяць гадоў у Інстытуце былі два факультэты — журналістыкі і павышэння кваліфікацыі. 

Як паведамляла Еўрарадыё, 12 красавіка стала вядома пра адстаўку дырэктара Інстытута журналістыкі Сяргея Дубовіка. Рэформы ў Інстытуце журналістыкі звязваюць з прыходам новага рэктара БДУ Андрэя Караля. ​Дубовік, нібыта, быў супраць такой рэформы.

Абавязкі дырэктара факультэта журналістыкі пакуль выконвае намесніца Дубовіка Вольга Самусевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі