"Instagram" вінаваты? За што амерыканскія пракуроры падалі ў суд на сацсетку

Instagram

Instagram / pixabay

Дзясяткі амерыканскіх штатаў заявілі пазоў да Meta — мацярынскай кампаніі Instagram. Яе абвінавачваюць у тым, што праграма ўводзіць грамадскасць у зман датычна рызык выкарыстання сацыяльных сетак. На думку амерыканскіх пракурораў, Meta выкарыстоўвае функцыі, якія выклікаюць прывыканне, каб "завабіць карыстальнікаў у пастку".

"Кампаніі сацыяльных сетак, у тым ліку Meta, унеслі свой уклад у нацыянальны крызіс псіхічнага здароўя моладзі, і яны павінны быць прыцягнутыя да адказнасці", — заявіла генеральны пракурор Нью-Ёрка Летыцыя Джэймс. Яна з'яўляецца адной з 33 генеральных пракурораў, якія падпісалі пазоў.

У Meta выказалі здагадку, што пракуроры маглі б разам з распрацоўшчыкамі сфармуляваць выразныя стандарты для праграм, якія выкарыстоўваюць падлеткі. Такі шлях у кампаніі лічаць больш прадуктыўным, чым судовыя разборы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі