Вы тут

Інфляцыя за верасень у Беларусі склала 0,5%

pixabay.com

Інфляцыя ў Беларусі ў параўнанні з вераснем склала 0,5%. Пра гэта паведамляецца на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Харчовыя тавары за верасень у параўнанні са жніўнем падаражэлі на 0,1% (ад пачатку года — на 2,2%). Кошты на нехарчовыя тавары павялічыліся ў параўнанні са жніўнем на 0,9% (ад пачатку года — на 3,2%). Паслугі за першы восеньскі месяц падаражэлі на 0,6% (ад пачатку года — на 5,8%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.