Вы тут

ІІХФ распачала раследаванне ў дачыненні да Дзмітрыя Баскава

Дзмітрый Баскаў / hcdinamo.by

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці атрымаў адказ ад ІІХФ на ліст адносна пераносу чэмпіянату свету па хакеі 2021 года. Бакі дамовіліся абмеркаваць сітуацыю пасля 4 студзеня. БФСС выступае з ініцыятывай пераносу чэмпіянату свету па хакеі з Беларусі ў іншую краіну.

У адказе ІІХФ таксама паведамляецца, што дысцыплінарная камісія міжнароднай федэрацыі пачала расследаванне адносна старшыні федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава. Яго дзеянні:

- агітацыя за Лукашэнку з выкарыстаннем Алімпійскай сімволікі;
- дэманстратыўнае распіццё Алкаголю на фоне Алімпійскай сімволікі;
- ціск на спартоўцаў, якія выказалі сваю грамадскую пазіцыю;
- прысутнасць на "Плошчы Пераменаў" у час, калі там быў выкрадзены і да смерці збіты Раман Бандарэнка

— могуць быць расцэненыя як дыскрэдытацыя хакея як віду спорту.

Нагадаем, што Дзмітрый Баскаў ужо трапіў пад часовыя санкцыі Міжнароднага алімпійскага камітэта. Ён, як член выканкаму Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, адхілены ад Алімпійскіх гульняў і ўсіх мерапрыемстваў МАК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.