Ігар Сацэвіч піша фартэпіянныя мініацюры для навучэнцаў Парната

У Парнаце вучыліся двое музыкантаў Apple Tea – басіст Ігар Сацэвіч і бубнач Аляксандр Сапега, а таксама бацька гітарыста Міхаіла Філіпені.

 

 

Такі канцэрт музыканты ладзяць ужо другі раз і спадзяюцца, што гэта стане добрай традыцыяй, распавядае Ігар Сацэвіч.

Ігар Сацэвіч: "Прыемна ж дзеткам паказаць нешта з таго, чым валодаеш сам. Да таго ж, прыемна граць у роднай школе, дзе ўсе твае настаўнікі, дзе ўсё знаёмае".

Планавалася, што канцэрт будзе складацца з двух аддзяленняў: у першым навучэнцы гімназіі-каледжа сыграюць фартэпіянныя мініяцюры, якія піша Ігар Сацэвіч, а ў другім - Apple Tea сыграе свае п’есы. Пакуль гэты план рэалізаваць не атрымалася, але музыканты ўпэўненыя, што на наступным канцэрце ў Парнаце яны абавязкова пабудуць і ў ролі гледачоў!

 

 

Пасля выступу навучэнцы абступілі музыкантаў, прасілі аўтографы проста ў школьныя дзённікі і сшыткі. Самыя вязучыя паспелі сняць афішы з аб’явай пра канцэрт Apple Tea ў Парнаце, і прасілі кожнага з удзельнікаў гурта напісаць што-небудзь на памяць.

 

 

 

Акрамя аўтографаў навучэнцы мелі яшчэ і магчымасць прадэманстраваць музыкантам свае здольнасці. Больш за ўсё "дасталася" барабаннай устаноўцы Аляксандра Сапегі – падавалася, вучні і не збіраліся разыходзіцца, а адзін за другім садзіліся на месца таленавітага музыканта!

 

 

Дачка Ігара СацэвічаПаліна – таксама навучаецца ў Парнаце па класе скрыпкі. Бацька вельмі задаволены поспехамі дачкі і спадзяецца, што яна і надалей будзе займацца з захапленнем.

Ігар Сацэвіч: "Яна навучаецца ў лепшага педагога па скрыпцы, таму робіць поспехі, і ёй вельмі падабаецца вучыцца".

 


Чакаецца, што наступны канцэрт музыканты зладзяць у пачатку будучага года, а Ігар Сацэвіч нарэшце паслухае свае творы ў выкананні вучняў Парната.

Фота: Цімафей Скібенка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі