Ідзём на зніжэнне? Ізноў менш за тысячу новых выпадкаў COVID

Носім маскі і выконваем дыстанцыю, каб замацаваць вынік / pixabay
Носім маскі і выконваем дыстанцыю, каб замацаваць вынік / pixabay

За суткі Мінздароўя налічыла 943 новыя выпадкі заражэнні каранавірусам у Беларусі. Памерлі дзесяць чалавек.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны больш за 399 тысяч выпадкаў станоўчага тэсту на COVID-19. Выздаравелі 392 тыс. 366 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. 

Смяротнай пандэмія стала для 2 тыс. 910 пацыентаў з каранавірусам.

Амаль увесь гэты тыдзень лік новых выпадкаў СOVID-19, па дадзеных Мінздароўя, было менш за тысячу. Тэндэнцыя падбадзёрвальная, але каб яе замацаваць працягвайце апрацоўваць рукі і насіць маскі, нягледзячы на летнія тэмпературы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі