Хронікі каранавіруса: НХЛ спыніла сезон

Хронікі каранавіруса: НХЛ спыніла сезон

Нацыянальная хакейная ліга (НХЛ) абвясціла, што прыпыняе рэгулярны чэмпіянат 2019/20 у сувязі з рапаўсюдам каранавіруса.

"Наша мэта — зноў гуляць, як толькі гэта будзе дарэчы і разумна, каб мы змаглі завяршыць сезон і ўручыць Кубак Стэнлі пераможцу. Мы дзякуем заўзятарам за цярпенне і спадзяемся, што вы будзеце здаровыя", — перадае "Прессбол" словы камісіянера лігі Гэры Бэтмэна.

Раней стала вядома, што ў Фінляндыі адменены фінальны этап Кубка свету па біятлоне. 

Пад пытаннем тэрміны сёлетняга Кубка Еўропы па футболе, а таксама футбольных Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі