Вы тут

Хлопец, які сядзеў у СІЗА за ўгон аўто, выйграў і атрымаў аўтамабіль

Канстанцін Сіротка. Фота: БЕЛТА

Мінчук Канстанцін Сіротка, які сядзеў у СІЗА па падазрэнні ва ўгоне аўтамабіля, не толькі выйграў, але і змог атрымаць аўто ў конкурсе "Удача в придачу", піша БЕЛТА

Нестандартная сітуацыя склалася ў 48-м туры гульні. Як распавядала Еўрарадыё, у снежні гульнявы код Канстанціна выйграў пазадарожнік Hyundai Creta, але ўручыць ключы ад яго арганізатары не змаглі. Яго дзяўчына паведаміла, што з кастрычніка хлопец знаходзіцца пад вартай у СІЗА: яго падазраюць ва ўгоне аўтамабіля. Між тым, паводле правілаў гульні, пераможца мусіў сам з'явіцца па прыз і не пазней за 12 студзеня. 

Для Сіроткі прыемным сюрпрызам стала тое, што пад самы Новы год яго выпусцілі з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе. Такім чынам хлопец змог, як патрабуюць умовы гульні, з'явіцца па прыз асабіста і падаць неабходныя звесткі пра сябе.

"У будучым хачу адкрыць свой бізнэс, стварыць сям'ю... А перш за ўсё — здаць на правы!" — падзяліўся Сіротка сваімі планамі.