ХК "Дынама-Мінск" скасаваў кантракт з Лукашам Крайчакам
Хакейны клуб "Дынама-Мінск" скасаваў кантракт з абаронцам Лукашам Крайчакам. Як адзначае прэс-служба клуба, кантракт скасаваны па згодзе бакоў.
Паведамляецца, што ў пятніцу, 18 лістапада, Крайчак трапіў у спіс адмоваў. Калі ніводзін клуб КХЛ не прапанаваў яму новы кантракт, хакеіста камандзіравалі ў "Дынама-Маладзечна".
У складзе "Дынама-Мінск" Крайчак правёў 266 матчаў з сезона 2011/12. Чэшскі хакеіст закінуў 8 шайбаў і аддаў 60 плённых перадач, двойчы выходзіў у плэй-оф.