Вы тут

Хакеры ўзламалі электронную пошту Мінфіна і Мінгандлю ЗША

У ЗША зноў пішуць пра атаку расійскіх хакераў / pixabay.com

Хакеры ўзламалі электронную пошту Мінфіна ЗША і аднаго з падраздзяленняў Мінгандлю Злучаных Штатаў (не выключана, што пацярпелі і іншыя дзяржаўныя структуры). Пра гэтую скандальную гісторыю пішуць Reuters і The Washington Post, якія спасылаюцца на свае крыніцы. Мяркуецца, што ўзлом адбыўся яшчэ вясной сёлета. За хакерскай атакай можа стаяць групоўка Cozy Bear, якую звязваюць з расійскімі спецслужбамі.

З нагоды з'яўлення інфармацыі пра хакерскія атакі збіраўся Савет нацыянальнай бяспекі ЗША. Эксперты кажуць, што атака была праведзена "на вельмі высокім тэхнічным узроўні". Яна найбуйнешая за апошнія пяць гадоў у Злучаных Штатах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.