Хакеіст Аляксандр Кітараў вярнуўся ў мінскае "Дынама"

Хакеіст Аляксандр Кітараў вярнуўся ў мінскае "Дынама"

Форвард Аляксандр Кітараў вярнуўся ў мінскае "Дынама". Упершыню 29-гадовы выхаванец наваполацкага хакея трапіў у сталічную каманду пяць гадоў таму. Ён адыграў за "зуброў" 201 матч, уключна з плэй-оф і Кубкам Надзеі, у якіх закінуў 12 шайбаў і аддаў 25 выніковых перадач, піша афіцыйны сайт "Дынама". 

Апошні сезон Кітараў правёў у ніжнекамскм "Нафтахіміку". Там ён сыграў 62 матчы і адзначыўся дзесяццю шайбамі. А ў бягучым сезоне нападаючы выходзіў на лёд дзевяць разоў і забіў двойчы.

Аляксандр Кітараў з'яўляецца адным з асноўных гульцоў нацыянальнай зборнай Беларусі. На топ-турнірах у яе складзе ён згуляў 48 матчаў. У "Дынама" нападаючы атрымае свой звыклы 77-ы нумар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі