Гурт Nizkiz зняў свой другі кліп

Планавалася, што менавіта відэа на песню “Это я сам” стане першым кліпам гурта і яго адмысловай візітоўкай. Але падчас фестывалю “Соседний мир” гурт вырашыў “скокнуць у лета” ды зняў дарожнае відэа на песню “Кроме”.

Як распавёў Еўрарадыё бубнач каманды Зміцер Халяўкін, форму live-video для кліпа гурт абраў свядома:

“Песня “Это я сам” насамрэч драйвовая, энергічная, мы заўжды завяршаем ёю свае выступы. Таму гэтым live-video вырашылі максімальна перадаць энергетыку і песні, і людзей, якія прыходзяць на нашыя канцэрты, тыя эмоцыі і “двіж”.

Але каб “жывое” відэа не было зусім простым і звычайным, у кліп уплялі сюжэтную лінію. Паводле задумы, на танцполе з’яўляецца малады чалавек, які пад уздзеяннем песні трансфармуецца ў... Хутка пабачыце самі!

Чакаецца, што прэзентацыя відэа адбудзецца падчас сольнага канцэрта Nizkiz у TNT.

“Сезон кліпаў” гурта Nizkiz працягнуць яшчэ два відэа, але ўжо на кампазіцыі, якія ўвойдуць у другі альбом каманды. Рэліз новай пласцінкі запланаваны на сакавік 2014 года.

 

Больш здымкаў можна пабачыць "ВКонтакте" ці ў Facebook 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі