Гурт Майкла Джэксана ўзнагародзяць за ўклад у музыку

Амерыканскі гурт The Jacksons, вядомы таксама як Jackson Five, атрымае 4 верасня 2008 года ганаровую прэмію BMI Icon, якая прысуджаецца арганізацыяй Broadcast Music Incorporated за ўклад у гісторыю музыкі, вяшчання і гукапісу. Як піша Billboard, The Jacksons будуць адзначаныя ўзнагародай на восьмай цырымоніі Urban Awards. The Jacksons - гэта квінтэт (станавіўся часам сэкстэтам і сэптэтам) з Гэры, штат Ілінойс, які даў старт суперзорнай кар'еры Майкла Джэксана. Гурт з канца 1960-х гадоў неаднаразова узначальваў амерыканскія хіт-парады. Сумарны тыраж сінглаў і альбомаў The Jacksons вылічаецца дзесяткамі мільёнаў асобнікаў. Праект канчаткова распаўся ў 1990-м.

Часопіс New Misical Express паведамляе, што за выключэннем самога Майкла Джэксана астатнія ўдзельнікі The Jacksons, браты Жэрмен, Джэкі, Ціта, Марлон і Рэндзі Джэксаны, далі згоду на ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання прэміяй BMI Icon. NME не выключае магчымасці ўз'яднання гурта.

Фота: www.ananova.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі