Гродзенская ДАІ патлумачыла, чаму ў будынку няма прыбіральні для наведнікаў

Гродзенская ДАІ патлумачыла, чаму ў будынку няма прыбіральні для наведнікаў

Гродзенка Вольга паскардзілася на адсутнасць санвузла ў будынку Дзяржааўтаінспекцыі ў Гродне. Між тым наведнікі часам праводзяць шмат часу ў чэргах, каб патрапіць да супрацоўнікаў ДАІ на разгляд альбо паставіць / зняць аўтамабіль з уліку.

Адказаў Вользе начальнік Дзяржаўтаінспекцыі вобласці Уладзімір Назарка, піша autogrodno.by. Па яго словах, санвузла ў будынку няма, бо ён будаваўся ў 1970-х гадах паводле нормаў таго часу. У ДАІ кажуць, што для будаўніцтва прыбіральні патрэбныя грошы з дзяржбюджэту, бо такое новаўвядзенне вымагае будаўніцтва інжынерных камунікацыяў. Тым не менш, кіраўніцтва ДАІ звярнулася па арэнду прыбіральні для наведнікаў. 

Разам з тым, начальнік ДАІ кажа, што наведнікі могуць карыстацца прыбіральнямі ў асноўным будынку ДАІ. Яны знаходзяцца на другім і трэцім паверхах правага корпуса. Каб трапіць туды, трэба звярнуцца ў дзяжурную частку ДАІ альбо да супрацоўніка, які ажыццяўляе прапускны рэжым у будынак ДАІ.

Гродзенская ДАІ патлумачыла, чаму ў будынку няма прыбіральні для наведнікаў
Фота: autogrodno.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі