Грамадскі актывіст у Пінску перамагае ў змаганні з ДАІшнікамі
У Пінску актывіст руху “За свабоду” Юры Бахцераў прымусіў дзесяткі пінскіх міліцыянтаў выконваць прадпісанне знакаў дарожнага руху. Кожны дзень каля будынка мясцовага ГАУС пад знакам “Стаянка забароненая. Працуе эвакуатар” больш за 20 міліцыянтаў ставяць свае прыватныя аўто. У гэтым месцы знак забараняе паркоўку, таму гэта парушэнне правілаў дарожнага руху, за што прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Абураны пінчук накіраваў скаргу ў пракуратуру.
Уражаны прававым нігілізмам ахоўнікаў закону, пінчук накіраваў скаргу ў пракуратуру горада. Да скаргі Юры Бахцераў прыклаў каляровыя фотаздымкі з машынамі правапарушальнікаў. Пракуратура пачала праверку. Пасля гэтага кіраўніцтва пінскай міліцыі загадала прыбраць легкавікі ад будынка аддзела ўнутраных спраў, паведамляе наш карэспандэнт.
Ці пакараюць кагосьці з міліцыянтаў штрафам за парушэнне правілаў дарожнага руху, стане вядома праз месяц, пасля заканчэння пракурорскай праверкі.
Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск