Грамадска-кансультацыйны савет рыхтуе прапановы для ўрада

Паседжанне Грамадска-кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта прайшло 30 красавіка. На яго аснове будуць падрыхтаваныя прапановы ўраду і органам улады. Прапановы мусяць быць падрыхтаваныя на працягу тыдня.  Ганаровы старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Станіслаў Багданкевіч і кіраўнік аналітычнага цэнтра "Стратэгія" Леанід Заіка выступілі з дакладам на тэму "Выпрацоўка новых падыходаў у рэалізацыі стратэгіі эканамічнага развіцця краіны, у тым ліку ў перыяд сусветнага фінансавага крызісу".  Гэты даклад у асноўным грунтаваўся на платформе Аб'яднаных дэмакратычных сілаў.

Як адзначае "Інтэрфакс", тэмай наступнага паседжання Савета, якое можа адбыцца праз месяц, стане ўдасканаленне выбарчага заканадаўства. Па звестках Радыё "Свабода", асноўным дакладчыкам па тэме можа стаць кіраўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі