Грабоўскі і Касціцын набралі бамбардзірскія балы ў чарговых матчах НХЛ

Міхаіл Грабоўскі дапамог “Таронта” перамагчы “Вашынгтон”. Беларускі легіянер аддаў галявую перадачу, дзякуючы чаму канадцы здолелі зраўняць лік і перавесці матч у авертайм.
Дадатковы час не выявіў мацнейшых, а ў серыі булітаў лепшым быў “Таронта”.

А вось “Манрэалю” Андрэя Касціцына з булітамі пашанцавала менш. Прайграючы па ходзе гульні Дэтройту 0:2, “Канадыенс” здолелі аднавіць раўнавагу. Абодва галы былі забітыя з перадачы Касціцына. У серыі пасляматчавых кідкоў мацнейшым быў “Дэтройт”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі