Гомельскі вундэркінд можа патрапіць у Кнігу рэкордаў Гінеса

Навучэнец Гомельскай гімназіі №56 Генадзь Караткевіч, які сёлетка перайшоў у 7-ы клас, стаў самым юным пераможцам у гісторыі Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы, якая нядаўна завяршылася ў Харватыі.

11-гадовы гімназіст заваяваў адзіны залаты медаль беларускай каманды. Як паведамілі ва ўпраўленні адукацыі Гомельскага аблвыканкама, цяпер вывучаецца пытанне аб магчымасці падачы заяўкі на ўключэнне гомельскага школьніка ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі