Гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку падазраюць у паклёпе

Гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку падазраюць у паклёпе

26 ліпеня гомельскага праваабаронцу і юрыста Леаніда Судаленку выклікалі па тэлефоне ў міліцыю, піша праваабарончы сайт "Вясна". Яму паведамілі, што на яго паступіла заява ад гамельчука, які просіць прыцягнуць Судаленку і актывіста Барыса Анікеева да адміністрацыйнай адказнасці за паклёп.

На сваёй старонцы ў Фэйсбуку Судаленка напісаў: "Толькі што з міліцыі. Гомельскі "палітычны аглядальнік" з б-ч-б тату на плячы (ён жа “лысы правакатар” з Гомеля) напісаў на мяне і Барыса Анікеева заявы, просіць прыцягнуць нас да адказнасці за паклёп. Нагадваю, мы 20 чэрвеня лайкнулі пост Змітра Аляхновіча аб яго паводзінах у Курапатах..."

Праваабаронца схадзіў па выкліку ў Навабеліцкі РАУС, але адмовіўся ад апытання па заяве. Ён заявіў, што ў адпаведнасці артыкулам 27 Канстытуцыі Беларусі мае права не сведчыць супраць сябе.

Гаворка ідзе пра пост Змітра Аляхновіча, які напісаў пра мужчыну з нацыянальным тату на плячы — Яўгена Катлярова. Гэты мужчына з'явіўся каля Курапатаў, дзе пачаў спрэчку з абаронцамі мемарыялу. Захарэвіч назваў яго правакатарам. 

Дарэчы, пад гэтым пастом з'явілася больш за 50 падабаек. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі