“Гомель” выйграў у “Іслачы”, а “Славія” і “Мінск” разышліся з мірам

“Гомель” выйграў у “Іслачы”, а “Славія” і “Мінск” разышліся з мірам

Двума матчамі, якія прайшлі 23 красавіка, скончыўся 4 тур чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. “Іслач” прымала ў сябе дома “Гомель” і саступіла з лікам 0:1. У гамяльчан голам адзначыўся Сяргей Цяслюк.

Адметна, што “Іслач” фактычна забіла гасцям два гола, аднак судзейская брыгада не залічыла іх з-за фолу і афсайду.

Мазырская “Славія” гуляла на сваім полі з “Мінскам” і скончыла матч нічыёй — 2:2.

Нагадаем вынікі ўсіх астатніх матчаў гэтага туру, якія прайшлі раней: “Шахцёр” — “Дынама” (Брэст) — 3:0, “Слуцк” — “Гарадзея” — 1:1, “Дняпро” — “Нафтан” — 4:0, “Дынама” (Мінск) — “Нёман” — 1:0, “Крумкачы” — БАТЭ — 2:3, “Віцебск” — “Тарпеда-БелАЗ” — 1:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі