Голыя іспанцы ўсталявалі сусветны рэкорд

У мерапрыемстве, якое адбылося на пляжы ў нядзелю, 21 ліпеня, прынялі ўдзел 729 чалавек, паведамляе lenta.ru са спасылкай на іспанскія СМІ.



Чакалася, што ў купанні прымуць удзел каля 600 голых іспанцаў, але ахвочых апынулася больш. Папярэдняе дасягненне, зафіксаванае ў Кнізе рэкордаў Гінэса, было ўсталяванае ў Новай Зеландыі. Там у купанні галяком прынялі ўдзел 506 чалавек.



Масавае купанне галяком было прымеркаванае да Дня без купальніку, заснаванага мясцовымі нудыстамі. Улады горада ўхвалілі мерапрыемства і заявілі, што яно мае дабрачынны характар і спрыяе прыцягненню турыстаў.



Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі