Год таму Аляксандр Казулін пачаў галадоўку, якая доўжылася 53 дні

Роўна год таму — 20 кастрычніка 2006 года — экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, які знаходзіцца ў калоніі "Віцьба-3", пачаў галадоўку, якая доўжылася 53 дні.
Нагадаем, палітыкт аб’явіў бестэрміновую галадоўку "ў знак пратэсту супраць беззаконнасці", што, паводле яго слоў, "творыцца ў краіне, і з мэтай прыцягнуць увагу беларускай і сусветнай грамадскасці да прапаноў па выхадзе з канстытуцыйнага крызісу".

Палітык лічыць, што тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў А.Лукашэнкі закончыўся 20 верасня 2006 года. Ён таксама выказаў заклапочанасць "пагрозай страты эканамічнай і палітычнай незалежнасці Беларусі, знікнення беларускай мовы, культуры, беларускай нацыі".

Умовай спынення галадоўкі Казулін паставіў ініцыяванне разгляду беларускага пытання ў Савеце бяспекі ААН або "нейкія крокі да гэтага як доказ таго, што міжнародная супольнасці зверне ўвагу на Беларусь".

Галадоўка доўжылася 53 дні. Пасля таго як па ініцыятыве ЗША пытанне аб Беларусі было вынесена ў Савет бяспекі ААН, Казулін галадоўку спыніў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі