Глеб Марозаў: Зрабіць радыё — гэта як пасваволіць з марыхуанай у маладосці

Еўрарадыё: На вашу думку, хто выграе у барацьбе FM- ці інтэрнэт-радыё?

Марозаў: Я думаю, што cур’ёзнай барацьбы пакуль няма. Яны існуюць раўналежна, і аб’ядноўвае іх толькі адно слова с радыё, а ўсё астатняе — рознае: і час, і спосаб успрыняцця. Змагацца можна толькі за гэта слова, а не за ўсё астатняе.

Еўрарадыё: То бок, як тэатр, FM выжыве…

Марозаў: Ага, FM яшчэ доўга будзе перадаваць. Няма чаго параўноўваць. Паглядзім, як гэта развіваецца ў іншых краінах, там, дзе інтэрнэт-радыё пачало працаваць нашмат раней. Напрыклад, у Штатах ёсць цяпер радыёстанцыі, якія перадаюць на адналямпавых перадатчыках. І тэхнічна і маральна FM-станцыі будуць існаваць яшчэ доўга. Другі аспект важнейшы — абодва радыё змагаюцца за бюджэт, рэкламныя грошы.

Еўрарадыё: Вы паставілі на будучыню… У вас інтэрнэт-радыё. Ці не прасцей інтэрнэт-радыё змагацца за рэкламу, таму што можна проста падлічыць аўдыторыю?

Марозаў: Можна гэта зрабіць, але ў наш час гэта нікому практычна не дапамагае, асабліва ў нашай краіне. Я цяпер працую і ў FM-е, і ў інтэрнэце, таму ведаю законы і таго, і таго нумару, так бы мовіць. Інтэрнэт-радыё цяпер можа перадаваць або на энтузіязме, або на вельмі малых фінансавых абаротах. Здаецца, што аўдыторыя большая, але насамрэч — яна меншая, бо рынак большы. Тут вы можаце выбіраць сярод тысячы станцый, а ў FM-е — у Мінску сярод 15, а ў іншых гарадах здараецца, што ёсць толькі адна станцыя.

Іроніяй лёсу, калі я адкрыў інтэрнэт-радыё, у Штатах закрываўся аналагічны праект: першая інтэрнэт-радыёстанцыя закрывалася ў дзень, калі мы адкрываліся. Я даведаўся пра гэта ўжо постфактум. Цікавы факт, і гэта праўда. Ёсць і яшчэ адзін бок. Няма адмысловай работы — паставіць дзесяць-пятнаццаць песень адна за адной. Калі вы маеце густ — вы можаце гэта зрабіць. І гэта ўжо будзе радыё.

Тэхнічна інтэрнэт-радыё — гэта адзін камп’ютар, падключаны да інтэрнэту. Важна выканаць закон, і тут вельмі важны фактар краіны, у якой вы карыстаецеся інтэрнэтам. Ітнэрнэт інтэрнацыянальны, ён усюды, але ж недзе вы туды ўваходзіце…  Калі інтэрнэт-радыё выходзіць у інтэрнэт у Беларусі — яно працуе паводле законаў Беларусі. Першая інтэрнэт-радыёстанцыя ў Амерыцы закрылася, таму што там павялічыліся ганарары за песні, што круцяцца ў эфіры. Таму здаецца, што кірунак прагрэсіўны, але законы — юрыдычна, фінансава — могуць яму завязаць свет. Таму FM яшчэ будзе доўга жыць.

Еўрарадыё: А наконт стварэння радыёстанцыі… Ці можа любы беларус прынамсі пасваволіць зрабіць выгляд, што ён ведае канцэпцыю свайго радыё, падбірае музыку… Ці рэальна гэта зрабіць самому?

Марозаў: Абсалютна рэальна. Ёсць колькі праграм, якія шырока прадстаўленыя ў інтэрнэце , бясплатныя і “пасвоволіць” туды ўваходзяць штодня. Станцыі ўзнікаюць, знікаюць, некаторыя жывуць некалькі гадоў, некаторыя набіраюць шмат прыхільнікаў, якія мяняюцца ў эфіры (нават ёсць студыя) – але ўсё роўна гэта аматарскія станцыі. Для таго, каб запусціць такую станцыю трэба толькі камп’ютар і інтэрнэт. Існуюць праграмы, якія дазваляюць з Winamp-у зрабіць інтэрнэт-радыё. Падсумоўваючы, зрабіць радыё – справа густу музыкі і легальнасці гэтай станцыі. Гэта як з марыхуанай сваволяць ў маладосці.

Еўрарадыё: То бок, вы лічыце так не варта падыходзіць да інтэрнэту?..

Марозаў: Усё адно гэта будзе незаконна, бо вы не маеце права круціць чужую музыку на сваёй радыёстанцыі, не плацячы ганарару аўтарам. Але калі вы хочаце пабалавацца – ніхто вас за гэта не асудзіць.

Еўрарадыё: Я гляджу, што ваша радыёстанцыя працуе з 2007-а года, таму ў вас усё добра… Ці ёсць праблемы?

Марозаў: Праблемы ёсць, вядома ж. Больш за тое, радыёстанцыя на мяжы закрыцця, калі вас гэта не шакуе…

Людзі, якія нас падтрымліваюць, робяць гэта паводле сваёй асабістай ініцыятывы. Акрамя таго, што я кірую гэтай станцыяй, ёсць інвестары, якія лічаць гэты праект стратным і неперспектыўным. Таму тэхналогія ў дадзеным выпадку – другасная.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі