Гітарыст The Who напіша мюзікл пра старэнне і смерць


Гітарыст брытанскага гурта The Who Піт Таўншэнд напіша мюзікл пра старэнне пад назвай “Floss”, паведамляе Billboard.  Як патлумачыў 64-гадовы музыка, у 19 год ён пісаў песні накшталт “My Generation”, узносячы маладосць і пагарджаючы пажылымі людзьмі. А цяпер ён хоча з дапамогай рок-н-ролу распавесці пра праблемы старэння і немінучай смерці.

Сюжэт мюзіклу “Floss” будзе будавацца вакол сямейнай пары, Уолтэра і Флос. Паводле задумы Таўншэнда, былы рокер Уолтэр вырашае зноў заняцца музыкай, калі адна з яго старых песень, прагучаўшы ў рэкламе , нечакана становіцца хітом. Але ў прыстарэлага музыкі нічога не атрымліваецца.

Прэм'ера мюзіклу “Floss” запланаваная на 2011 год: першыя паказы павінны адбыцца ў Нью-Ёрку. Аднак лепшыя песні з пастаноўкі можна будзе пачуць ужо на будучым альбоме The Who, выхад якога прызначаны на 2010 год.

lenta.ru
Фота: часопіс  RollingStone

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі