Гісторыкі Беларусі падтрымалі Краўцэвіча і Смаленчука
Выпадак з забаронай гісторыкам Алесю Краўцэвічу і Алесю Смаленчуку выступаць на юбілейнай гістарычнай канферэнцыі, пра што паведамляла Еўрарадыё, атрымаў нечаканы працяг. Ад удзелу ў гістарычнай канферэнцыі ў Гродне адмовіўся таксама вядомы гісторык Валянцін Голубеў. У каментары Еўрарадыё гісторык зазначыў, што ён не разумее, чаму двух дактароў навук здымаюць з навуковай канферэнцыі. Пагатоў, што яны меліся рабіць зусім не палітычныя даклады:
Голубеў: "Ідзе цэнзура, забараняюць выступаць. Я не разумею, чаму гэта робіцца. І акрамя таго, я ўжо ведаю, што ўжо ёсць пэўны ўціск на людзей, якія займаліся арганізацыяй канферэнцыі, і ім выказалі неразуменне, як можна так рабіць".
Спадар Голубеў адзначыў неабходнасць салідарнасці гісторыкаў у гэтай сітуацыі. Ён лічыць забарону на выступ А.Смаленчука і А.Краўцэвіча абразай і для іх, і для ўсіх удзельнікаў канферэнцыі.
Нагадаем, што на сённяшні момант салідарнасць з Краўцэвічам і Смаленчуком выказалі таксама такія гісторыкі, як Генадзь Сагановіч, Андрэй Кіштымаў, Вольга Сабалеўская, Эдуард Мазько, Іна Соркіна, Андрэй Чарнякевіч, Анатоль Трафімчык, Віталь Карнялюк, Сяргей Токць, Юры Гардзееў, Ірына Кітурка.