Герман Сцерлігаў, якога не пусцілі ў Польшчу, знаходзіцца ў Беларусі

Вядомага расійскага бізнэсмена Германа Сцерлігава ў суботу не пусцілі ў Польшчу. Польская памежная ахова звярнула ўвагу на "пашкоджаную візу" ў замежным пашпарце. Праўда, кампанія Сцерлігава гэта абвяргае і сцвярджае, што яго затрымалі ўжо пасля таго, як польскія памежнікі паставілі штамп пра ўезд.
Бізнесмена адправілі ў Маскву бліжэйшым цягніком. Аднак БелаПАН паведамляе са спасылкай на кампанію "Антыкрызісны разлікова-таварны цэнтр", што Герман Сцерлігаў знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.

Нагадаем, Сцерлігаў ехаў у Лондан праз Амстэрдам для сустрэч з партнёрамі па бізнэсе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі