Генпракуратура: вырасла колькасць зваротаў аб публічным цкаванні ў інтэрнэце

Ілюстрацыя Пятра Саруханава / "Новая газета"
Ілюстрацыя Пятра Саруханава / "Новая газета"

Беларусы масава скардзяцца ў міліцыю на публічнае цкаванне, абразы, пагрозы ў сацыяльных сетках і месенджарах праз агучванне сваёй пазіцыі па розных палітычных пытаннях. Пра гэта паведаміў БЕЛТА начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем правоў і свабод грамадзян Генеральнай пракуратуры Павел Елісееў. А ўсё таму, упэўнены Елісееў, што інтэрнэт стаў месцам "усёдазволенасці":

"Наяўная сітуацыя стала магчымай з прычыны памылковага ўспрымання інтэрнэту як тэрыторыі ўсёдазволенасці, а ананімнага фармату зносін — як гарантыі беспакаранасці за непрыстойныя дзеянні".

Але, папярэдзіў начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем правоў і свабод грамадзян Генеральнай пракуратуры, за цкаванне ў інтэрнэце давядзецца адказаць:

"Публічны паклёп, абразы ў інтэрнэце не толькі непрымальныя, але і пераследуюцца паводле закона. За падобныя дзеянні можа наступаць адміністрацыйная, грамадзянска-прававая і крымінальная адказнасць".

Пасля затрымання Сяргея Ціханоўскага на легальным пікеце прэтэндэнта ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай дзяржслужбоўцы і прадстаўнікі культуры, блізкія да дзяржавы, пачалі пісаць пасты ў сацсетках, дзе адсудзілі масавыя пратэсты супраць дзейнай улады. Пасля каментароў апанентаў многія закрылі пасты. Іншыя працягваюць змагацца і пісаць пра тое, што на цяперашнюю ўладу трэба маліцца, а то "будзе як на Захадзе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі