Генпракуратура не задаволіла наглядную скаргу па справе Казуліна

Генеральная пракуратура не задаволіла наглядную скаргу па справе экс-кандыдата ў прэзідэнты прафесара Аляксандра Казуліна.
Пра гэта паведаміў былы адвакат палітыка Ігар Рынкевіч. Нагадаем, цяперашні адвакат Казуліна Дзмітры Гарачка прасіў генеральнага пракурора Беларусі "прынесці пратэст на прадмет адмены судовых рашэнняў у адносінах да Казуліна і спыніць вытворчасць па крымінальнай справе за адсутнасцю ў яго дзеяннях складаў інкрымінуемых яму злачынстваў".

Па словах Рынкевіча, генпракурор палічыў, што рашэнне правільнае, яно адпавядае закону, таму для прыўнясення нагляднага пратэсту няма падстаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі