Генеральны сакратар БАТЭ перайшоў на працу ў структуру ФІФА

Генеральны сакратар БАТЭ перайшоў на працу ў структуру ФІФА

Генеральны сакратар футбольнага клуба БАТЭ Андрэй Вашкевіч пераходзіць на працу ў структуру ФІФА. Як паведамляе сайт барысаўскай каманды, цяпер Вашкевіч будзе працаваць у рэгіянальным офісе ФІФА ў Дубаі.

“Нялёгка развітвацца з тым, хто гэтулькі адданы нашаму клубу, выконваў вялізарны аб’ём працы, з’яўляўся звязуючым звяном паміж 14-разовымі чэмпіёнамі Беларусі і ўсімі міжнароднымі футбольнымі арганізацыямі”, — адзначаецца ў заяве клуба.

Андрэй Вашкевіч 10 гадоў працаваў у офісе БАТЭ, ён да таго ж вядомы як спартовы журналіст. Спачатку ён быў прэс-сакратаром “жоўта-сініх”, а ў 2014 годзе яго прызначылі генеральным сакратаром клуба.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі