Генерал Залужны атрымаў у спадчыну мільён долараў і ахвяраваў яго на УСУ

Мільён долараў для Узброеных сіл Украіны / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Мільён долараў для Узброеных сіл Украіны / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны генерал Валерый Залужны атрымаў у спадчыну мільён долараў і ахвяраваў яго на патрэбы ўкраінскага войска. Пра гэтую гісторыю распавяла The New York Times.

Выданне піша, што грошы Залужны атрымаў у спадчыну ад амерыканца ўкраінскага паходжання Грэгары Сцепанца. Пра гэта стала вядома ад сям'і апошняга. Сцепанец памёр у кастрычніку мінулага года. Невядома, ці з'яўляецца генерал яго сваяком, ці ён проста сімпатызаваў Валерыю Залужнаму.

У прэс-службе Узброеных Сіл Украіны пацвердзілі ахвяраванне Залужнага на згаданую суму.

Генерал Залужны атрымаў у спадчыну мільён долараў і ахвяраваў яго на УСУ
Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі