Генадзю Фядынічу выставілі абвінавачанне і ўзялі падпіску аб нявыездзе

Генадзю Фядынічу выставілі абвінавачанне і ўзялі падпіску аб нявыездзе

Следства выставіла лідару прафсаюза РЭП Генадзю Фядынічу абвінавачанне ва ўхіленні ад падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу). Таксама Следчы камітэт узяў з яго падпіску аб нявыездзе. Пра гэта прафсаюзны дзеяч паведаміў у каментары Еўрарадыё. 

Як паведамлялася раней, 2 снежня супрацоўнікі Дэпартамэнта фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю правялі ператрус і забралі камп'ютары і фінансавыя дакументы ў офісе прафсаюза РЭП і цэнтральнага офісу Беларускага незалежнага прафсаюза ў Салігорску. Сілавікі затрымалі старшыню РЭП Генадзя Фядыніча і бухгалтара Ігара Комліка. Фядыніча пасля допуты адпусцілі, а Комліка ўзялі пад варту. Па звестках ДФР, Фядыніч і Комлік адкрылі ад імя прафсаюза рахунак у замежным банку, не паведаміўшы дзяржорганам.

10 жніўня Комліку выставілі абвінавачанне ва ўхіленні ад падаткаў у асабліва буйным памеры. Фядыніч па гэтай справе праходзіў як падазраваны. 11 жніўня яму выставілі абвінавачанне, але ён застаецца на волі.

Фядынічу і Комліку пагражае пакаранне ад 3 да 7 гадоў пазбаўленьня волі.

Праваабаронцы Беларусі 3 жніўня заявілі, што лічаць Ігара Комліка палітвязнем. У падтрымку прафсаюзных дзеячаў выступілі Глабальны саюз IndustriALL і Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў: яны заклікалі ўлады Беларусі спыніць пераслед Фядыніча і Комліка. Таксама ў абарону прафсаюзных дзеячаў выступілі замежныя праваабаронцы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі