"Газпром" валодае 25% акцыяў "Белтрансгаза"

На сёння ААТ "Газпром" валодае 25% "Белтрансгаза". Пра гэта паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ва Ўкраіне Валянцін Вялічка ў эфіры тэлевізійнага "5 канала".  Ён нагадаў, што працэс частковай прыватызацыі "Белтрансгазу" быў размеркаваны на 4 гады і каштаваў каля 5 млрд долараў.

Праз Беларусь праходзіць 2 вялікія газаправоды — "Ямал-Еўропа" і сеткі "Белтрансгаза". Разам яны прапускаюць у Еўропу больш за 50 млрд кубаметраў газу. "Ямал-Еўропа" стабільна прапускае каля 33 млрд, а астатняе ідзе праз газаправоды "Белтрансгаза", адзначыў беларускі амбасадар.

Два гады таму было прынятае рашэнне пра частковую прыватызацыю "Белтрансгазу" — 50% мусілі належаць "Газпрому". На сёння расійская кампанія валодае 25% "Белтрансгаза", паведаміў Валянцін Вялічка.

Ліга

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі