“Газпрам” пагражае адключыць Украіне газ

Паводле Мілера, Украіна не разлічылася за газ у лютым і 7 сакавіка — апошні тэрмін аплаты паставак блакітнага паліва. Кіраўнік “Газпрому” адзначыў, што існуе рызыка вярнуцца ў сітуацыю 2009 года. Тады ў выніку газавага канфлікту паміж Расіяй і Украінай спынілася падача расійскага газу для Украіны і транзіт для еўрапейскіх спажыўцоў.



Летась у снежні Украіна атрымала ад Расіі зніжку на газ на 2014 год. З красавіка “Газпрам” хоча адмяніць гэтую льготу, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі