Ганна Красуліна атрымала від на жыхарства ў Беларусі

Ганна Красуліна атрымала від на жыхарства ў Беларусі

Прэс-сакратар АГП Ганна Красуліна атрымала від на жыхарства ў Беларусі. Пра гэта прэс-сакратар апазіцыйнай Аб'яднанай грамадзянскай партыі паведаміла ў сацсетках. 

"Атрымала від на жыхарства ў РБ. Так што справа пра маю высылку скончаная. Дзякуй, сябры! Наступны этап — падам на грамадзянства", — напісала Красуліна.

Як распавядала Еўрарадыё, напрыканцы 2018 года МУС падала ў суд, патрабуючы высылкі Красулінай з Беларусі тэрмінам на адзін год. Прэс-сакратарка АГП жыве ў Беларусі больш за 10 гадоў, мае тут сям'ю. Падставай для высылкі называліся адміністрацыйныя штрафы за ўдзел Красулінай у дзвюх несанкцыянаваных вулічных акцыях і праезд без квітка ў грамадскім транспарце. Усе штрафы жанчына аплаціла. 

Суд Маскоўскага раёна Мінска 19 снежня 2018 года вырашыў не высылаць Красуліну з Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі