Гандбалісты "Дынама", СКА, БГК і "Машэкі" — у паўфінале чэмпіянату Беларусі

На мужчынскім чэмпіянаце Беларусі па гандболе вызначыўся квартэт камандаў, які будзе аспрэчваць узнагароды.  Барацьбу за медалі павядуць дзейсны чэмпіён краіны Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова (БГК), самы тытулаваны беларускі клуб мінскі СКА, магілёўскі "Машэка" і дэбютант нацыянальнага чэмпіянату сталічнае "Дынама".

Дарэчы, менавіта дынамаўцы сталі пераможцамі першага этапу, набраўшы 23 ачкі ў 12 праведзеных гульнях. На 5 балаў адстаюць вайскоўцы, а магілёўцы набралі на першым этапе 12 ачкоў. Гэтулькі ж і ў актыве сталічнай каманды "Вікторыя-Рэгія", але яна двойчы прайграла "Машэку".

Лёсаванне паўфінальных пар адбудзецца 13 лютага, а ўладальнік ганаровага трафея стане вядомы 2 траўня.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі