Галоўным архітэктарам Мінска стала Вольга Радчанка

Галоўным архітэктарам Мінска стала Вольга Радчанка

Галоўным архітэктарам Мінска стала Вольга Радчанка, інфармуе minsknews.by. Раней яна працавала ў "Мінскпраекце" кіраўніцай архітэктурнай майстэрні, з лета 2019-га — намеснікам старшыні камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама.

Радчанка — выпускніца Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума і БНТУ. Па выніках 2016 года "Мінскпраект" назваў групу Радчанкі лепшай.

Да сакавіка гэтага года галоўным архітэктарам сталіцы быў Павел Лучыновіч. Але яго затрымалі па падазрэнні ў хабары. У верасні ў яго здарыўся параліч ніжняй часткі цела, ён не ходзіць. Таму суд перанеслі. У канцы вясны менш за месяц на пасадзе працаваў Аляксей Мартынаў. TUT.by інфармуе, што стаць галоўным архітэктарам прапаноўвалі яшчэ некалькім людзям, але яны адмовіліся. Іх, магчыма, спыняла тое, што памер даходу і адказнасці на гэтай пасадзе быў несувымерны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі