Галоўную рэдактарку часопіса "Маладосць" звольнілі

Галоўную рэдактарку часопіса "Маладосць" звольнілі

Са сваёй пасады звольненая галоўная рэдактарка літаратурнага часопіса "Маладосць" Святлана Воцінава

Такое рашэнне прыняло Міністэрства інфармацыі. Праца Воцінавай прызнаная кепскай. Хаця ў рэдактаркі кантракт да 31 кастрычніка 2022 года, дапрацоўваць яна не збіраецца. 

Журналісты TUT.by запыталіся, ці гэта Мінінфармацыі прызнала яе працу кепскай.

"Або Саюз пісьменнікаў Беларусі. Ад іх была скарга, што часопіс "Маладосць"… (паўза). Яны ўвесь час скардзіліся, як мы працуем. Гэтым разам іх скаргі былі прынятыя, разгледжаныя і задаволеныя", — адказала Воцінава.

Як зазначае літаратарка Ганна Севярынец, Воцінава апублікавала яе артыкул прысвечаны Уладзіміру Дубоўку ўлетку 2020-га. Гэта адбылося пасля таго, як творы Севярынец прыбіралі з афіцыйных СМІ пасля "верша пра Колю".

Воцінава была галоўрэдам "Маладосці" з 2012 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі