Галасуем: у конкурсе на лепшую паштовую марку ЕС удзельнічае наш хамяк
![Хамяк звычайны / Ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1626767751_27-krasivosti-pro-p-belorusskii-khomyak-grizuni-krasivo-foto-32.jpg.webp?itok=xPnpTO1a)
Хамяк звычайны / Ілюстрацыйнае фота
Асацыяцыя дзяржаўных паштовых аператараў Еўропы (PostEurop) абвясціла конкурс на лепшую паштовую марку, паведамляе Мінсувязі.
Сёлета тэмай конкурсу сталі віды нацыянальнай дзікай прыроды, якія знікаюць.
Да ўдзелу ў конкурсе заяўлена і паштовая марка нашай краіны, якую выпусціла Мінсувязі, на ёй намаляваны хамяк звычайны.
Кожны жадаючы можа падтрымаць нашу марку сваім голасам — зрабіць гэта можна тут. Конкурс будзе доўжыцца да 9 верасня.
Хамяк звычайны ў Беларусі адносіцца да рэдкіх жывёл. Масавага яго размнажэння і высокай колькасці за апошнія 30 гадоў не адзначана. З гэтай прычыны "Ахова птушак Бацькаўшчыны" праводзіць ініцыятыву "Хамяк, суслік і белка-палятуха: выратаваць супергрызуноў!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.